Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Апрель 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
Хиты просмотров SozhNews
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



День родного языка в Рудне-Маримоновой и Рогах
«Толькі дабро запаўняе і цешыць мне сэрца…»

Свята роднай мовы, якой праходзіла ў ДУА «Руднямарымонаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», якое наладзілі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіна Мікалаеўна Калоша і Валянціна Уладзіміраўна Малаева, да вучняў 7 – 11 класаў запрасілі старшыню сельвыканкама Сямёна Сяргеевіча Чэчыкава і дырэктара мясцовага дома культуры Тамару Пятроўну Курленка.

Даволі хутка свята мовы пераўтварылася ў літаратурны вечар — Тамара Пятроўна піша вершы і апавяданні, друкуецца ў літаратурных часопісах, газетах і альманахах… Таму сустрэча, якая адбылася ў Міжнародны дзень роднай мовы, як ніколі, паспрыяла раскрыццю асобы творцы, а аднавяскоўцы — і дзеці, і дарослыя — зноў пазнаёміліся з Тамарай Пятроўнай — ужо як літаратарам.

Вучняў і педагогаў цікавіла многае: як атрымалася, што Тамара Пятроўна прыйшла ў літаратуру? Якой тэматыцы яна аддае больш увагі? Што яе цікавіць у сучасным жыцці, ад чаго хацелася б засцерагчы суайчыннікаў? Колькі часу ёй патрабуецца для напісання твора — празаічнага і вершаванага? Ці часта яна потым іх дапрацоўвае? І, канешне, галоўнае пытанне — якое Ваша жыццёвае крэда? На яго літаратар адказала сваімі вершаванымі радкамі:

Толькі дабро запаўняе і цешыць мне сэрца.
Ёсць недарэчнасці — прэч ад сябе адгані!
Дзякую Богу, што мне па жыцці ўдаецца
Верыць у Існасць і людзям тварыць дабрыню!

Не менш пытанняў выклікала і яе празаічная творчасць. У нумары за 25 студзеня штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» было надрукавана апавяданне Тамары Курленка «Памяць не вернецца». Гэты нумар газеты з аўтографам, які пачынаецца словам «Аднадумцам…», жанчына перадала школе. І падзялілася добрай навінай: у бліжэйшы час у часопісе «Полымя» ўбачаць свет яшчэ два яе апавяданні «Туман над поплавам» (за якое Т. П. Курленка заваявала першае месца ў мінулагоднім літаратурным конкурсе імя Кірылы Тураўскага) і «Позняе раскаянне». Дарэчы, Тамара Пятроўна двойчы — лаўрэат абласных творчых конкурсаў. У 2011 годзе яна таксама заваявала прызавое месца ў літаратурным конкурсе імя Івана Мележа.

На працягу ўсяго вечара, прысвечанага дню роднай мовы, вучні чыталі шмат вершаў па-беларуску, прычым, для дэкламацыі яны выбралі творы тых паэтаў, якія маюць дачыненне да іх малой радзімы, напрыклад, Анатоля Зэкава.

Завяршаючы свята роднай мовы і своеасаблівую прэзентацыю творчасці Тамары Пятроўны Курленкі, дырэктар школы Вольга Мікалаеўна Рагавенка адзначыла, што цяпер аднавяскоўцы будуць ведаць гэтую жанчыну і як багата адоранага творчага чалавека.

Ірына ГАЛАВАЧОВА.


«Даражыць пявучым гукам кожным…»

Звыш 140 нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі — рускія, ўкраінцы, яўрэі, грэкі, латышы, узбекі і іншыя — у мінулы чацвер разам з усім светам адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Але для большасці з нас (53 працэнты, паводле апошняга перапісу насельніцтва) роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць любімай, дарагой і самай, самай…

День родного языка в Рудне-Маримоновой и Рогах


«Даражыць пявучым гукам кожным…» — пад такой назвай у дзяржаўнай установе адукацыі «Рагаўскі дзіцячы сад – базавая школа» прайшло свята беларускай мовы. Лейтматывам урачыстасці стала песня «Гаворка беларуская». Вядучая свята і аўтар гэтых радкоў, пачала шчырую размову з прысутнымі са слоў: «Ці ведаеце вы, што…». Са здзіўленнем і гонарам некаторыя адкрылі для сябе, што беларуская мова з’яўляецца не толькі самай мілагучнай у свеце пасля італьянскай, але і самай багатай (калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250 – 500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля 2 мільёнаў) і самай песеннай…

Разам з настаўнікамі дзеці ўзгадалі складаны і супярэчлівы шлях, які давялося прайсці роднай мове, перш чым яна заняла «свой пачэсны пасад». Аляксей Пархоменка, Алеся Ярмоленка, Мікіта Зязюля, Ксенія Жураўлёва, Яна Кіржанава, Ганна Здаравец з задавальненнем чыталі любімыя вершы на роднай мове, слухалі і выконвалі беларускія песні.

Дзецям было прапанавана закончыць сказ: «У любімай мове, роднай, наскай Ах, якія словы…». Кожны павінен запісаць самае прыгожае, на яго думку, беларускае слова. Калі ласка, дзякуй, спадчына, мілагучна, знічка, журавіны, спрадвеку, бурштын — як звонкія кропелькі расы, заблішчэлі на аркушы паперы такія ласкавыя, цёплыя, родныя для кожнага беларуса словы.

Напрыканцы свята прагучаў прызыў не саромецца роднай мовы, усюды і заўсёды гаварыць па-беларуску, бо мова народа — яго люстэрка, яго гонар, яго сумленне. Той, хто любіць і шануе сваю родную мову, па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, свой край.

Валянціна ПАРХОМЕНКА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Рагаўскі дзіцячы сад – базавая школа».

Фота аўтара





Теги: Рудня Маримонова
Высказать мнение