Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Апрель 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
Хиты просмотров SozhNews
Вопрос ребром...
Почему Вы зашли на наш сайт?
подписан (-а) на "Маяк"
удобнее узнавать новости из интернета
так, просто посмотреть
про меня написали


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



В Марковичах провели старинный обряд Сула
Амаль стагоддзе таму назад у Маркавічах і Гадзічаве існаваў добры звычай — на другі дзень Вялікадня хадзіць у госці да суседзяў і віншаваць іх са святам.

Па ўспамінах некаторых старажылаў, якія калісьці сустракалі з Велікоднай радасцю жыхароў Гадзічава, адна з жыхарак Маркавіч з кулічом ці пасхай на тканым рушніку вітала гасцей: «Як прайшоў Хрыстос усе мукі, узялі Яго пад рукі. Яго маці стаяла і такія слава прамаўляла: «Сыне мой, як будзеш Ты васкрасаці, будуць цябе ангелы страчаць, са святым васкрасеннем паздраўляць! Хрыстос уваскрос!». А жанчына з Гадзічава ёй адказвала: «Дай Бог і на той год даждаць светлага Хрыстова васкрасення ў шчасці і здароўі! Хрыстос уваскрос!» — і абедзьве хрыстосаваліся. За ваколіцай, разаслаўшы рушнікі і тканыя посцілкі, частавалі адзін аднаго, гулялі ў біткі, пелі, танцавалі.

В Марковичах провели старинный обряд СулаВ Марковичах провели старинный обряд Сула


У гэты ж дзень маркавіцкія жанчыны і дзяўчаты праводзілі старажытны абрад, які называўся Сула, альбо рух, плынь. Па часе правядзення і ўнутранаму зместу ён быў «прывязаны» да Уваскрэсення Хрыстова. Як хрысціянскае свята, якое сімвалізуе абуджэнне, уваскрэсенне да новага жыцця чалавечай душы, так і Сула — сімвал абуджэння прыроды, надзеі на добры ўраджай.

Пачыналася ўсё на полі за Маркавічамі: жанчыны і дзяўчаты пачыналі вадзіць танок (адмысловы крывы карагод) — каб «усё ў нас радзіла, і каб маланка нас не біла!». Гэты танок меў сакральнае значэнне — сімвалізаваў сонца, і ў той жа час лічыўся абярэгам. У некаторы момант галоўнымі дзеючымі асобамі станавіліся тры маленькія дзяўчынкі, якія знаходзіліся ў цэнтры кола-карагода: іх на руках падкідвалі ўверх, што было сімвалічным пажаданнем дзеткам расці здаровымі і дужымі.

В Марковичах провели старинный обряд СулаВ Марковичах провели старинный обряд Сула


Пасля карагоду жанчыны і дзяўчаты, узяўшыся за рукі, ішлі па вуліцах, запрашаючы ўсіх далучыцца да Сулы. Пры гэтым на скрыжаваннях вуліц таксама вадзілі танок.

Некалькі гадоў назад у Маркавічах адзрадзілі абрад — добра, што было яшчэ ў каго распытаць, як ён праводзіўся, якія песні пры гэтым гучалі і якое значэнне мелі тыя альбо іншыя абрадавыя дзеянні.

Зінаіда Міхайлаўна Кушнярова ў Маркавічы прыехала каля 40 гадоў назад — выйшла сюды замуж. Нягледзячы на шматлікія клопаты, жанчына не прапускала рэпетыцыі мясцовага калектыва мастацкай самадзейнасці. Таму яна была ў ліку тых, хто аднавіў гэты старажытны абрад, у якім некалькі гадоў запар удзельнічала і яе родзічка, выпускніца Маркавіцкай школы Марыя Кушнярова.

— У Буда-Кашалёўскім раёне, адкуль я родам, такога абраду не існавала, — расказвае Зінаіда Міхайлаўна. — Але ж цяпер я не прапускаю ніводную Сулу…

Раней Сулу вадзілі ў чатырох вёсках — Маркавічах, Гадзічаве, Краўцоўцы і Дзікалаўцы. Зараз жа адроджаны абрад адзначаецца толькі ў адным населеным пункце, арганізатарамі правядзення Сулы і захавальнікамі абраду з’яўляюцца педагогі і навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Маркавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» і работнікі культуры вёскі Маркавічы. І радасна, што на святкаванне Сулы ў Маркавічах з кожным разам збіраецца ўсё большая колькасць людзей.

— Нам было вельмі прыемна бачыць, што сёлета ў школу, дзе праводзілася Сула, прыйшло нямала мясцовых жыхароў Маркавіч, — расказвае дырэктар школы Мікалай Сцяпанавіч Пашчанка. — Удзельнічаць у абрадзе, асабліва для моладзі, нават проста ў якасці гледачоў, не проста цікава і пазнавальна, гэта яшчэ і ўнікальная магчымасць даведацца пра духоўнае жыццё нашых продкаў: у што яны верылі і што шанавалі.

У святкаванні абраду прынялі ўдзел і іншыя школы раёна, якія дзейнічаюць па праграме рэгіянальнага клуба «Падлетак+»: навучэнцы Чарацянскай, Глыбоцкай, Навагуцкай, Цярэшкавіцкай і Цярухскай школ. Яны прадставілі тэатралізаваныя пастаноўкі, прысвечаныя Вялікадню. Усе школьнікі настолькі добра падрыхтаваліся да міні-спектакляў, што іх выступленні прысутныя глядзелі на адным дыханні.

В Марковичах провели старинный обряд СулаВ Марковичах провели старинный обряд Сула


У сваю чаргу, гаспадары — вучні Маркавіцкай школы, удзельнікі фальклорнага дзіцячага калектыву «Чарнабрыўцы», таксама падрыхтавалі тэматычнае выступленне. Акрамя школы, у падрыхтоўцы Сулы ўдзельнічала і мастацкі кіраўнік Маркавіцкага сельскага дома культуры Святлана Іванаўна Каўшарова.

Пасля выступленняў школьных калектываў юнакі і дзяўчаты з радасцю гулялі ў такія народныя велікодныя гульні, як катанні яек па скасаванай паверхні і іншых, якія былі вельмі папулярныя ў іх продкаў. А для прадстаўнікоў старэйшага пакалення таксама знайшоўся занятак: яны з цікавасцю разглядалі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў і невялікія экспазіцыі народнай матэрыяльнай спадчыны, арганізаваныя школамі раёна.

Са святам жыхароў Маркавіч павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Алена Іванаўна Клачкова і дырэктар Маркавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Мікалай Сцяпанавіч Пашчанка. Паглядзець, як адзначаюць Вялікдзень і Сулу ў Маркавічах, прыехалі госці з Мінска і іншых раёнаў вобласці: навукоўцы і аматары нематэрыяльнай народнай спадчыны.

Читать по теме: Краски земли марковичской..

Автор - Ирина ГРОМЫКО

Фото - аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Теги: Марковичи, Сула, Николай Пащенко, старинный обряд
Высказать мнение