Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Июль 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 
Хиты просмотров SozhNews
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



І бліночкі з маселкам есці будзем!
Бадай, няма ніводнай сям’і, у якой на працягу апошніх дзён хоць разочак, ды не пачаставаліся блінцамі з масліцам: як-ніяк, а Масленічны тыдзень трэба было адзначыць адмысловымі прысмакамі. Самім смачныя блінцы і іншыя малочныя стравы паесці, гасцей пачаставаць…

І бліночкі з маселкам есці будзем!


Учора ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Жытніца” Аздзелінскага дома культуры разам з бібліятэкарам сельскай бібліятэкі Галінай Уладзіміраўнай Каранда, таксама сустракалі гасцей: вучняў малодшых класаў мясцовай школы, якім паказалі абрад Масленіцы. У выкананні ўдзельніц “Жытніцы” прагучалі песні-гуканні вясны — а менавіта з гэтай мэтай і праводзіцца Масленіца: зіму правесці, ды сонейка з цяплом прывесці. Па матывах народных гукальных песень старэйшая артыстка “Жытніцы”, Наталля Іванаўна Гапонава напісала сваю вяснянку, якую выканалі ўсім калектывам:

Вясна, Вясна, што ж ты нам прынясла?
Ой, прынясла ж я вам, Вясна,
Старым бабкам па кіёчку,
А малым дзетачкам па яечку,
Маладым дзевачкам па вяночку,
А хлопчыкам па калечку,
Каб калечыкі дзяўчатам дарылі,
Ды пра вяселлейка гаварылі…

Гэты цікавы і вясёлы абрад Масленкі аздзелінскія артысты праводзяць не ўпершыню і расказваюць дзецям, чаму менавіта бліны сталі асноўнай ежай масленічнага тыдня. Сваёй круглай формай і жоўтым колерам блін нагадвае сонца, таму з’яўляецца сімвалам цяпла і росквіту.

— Дарэчы, кожны дзень самога масленічнага тыдня быў прысвечаны розным падзеям, — расказвае бібліятэкар Галіна Каранда. — Да прыкладу, чацвер быў самым багатым і шчодрым на гасцінцы, у пятніцу зяць хадзіў да цешчы на бліны, а суботу называлі “залоўкінымі пасядзелкамі”, бо да маладой нявесткі прыходзілі родзічы, асабліва сёстры мужа — залоўкі.

І кожны раз юных гледачоў пасля паказу абрада Масленіцы старэйшыя жыхары Аздзеліна частуюць масленічнымі прысмакамі: блінамі і наліснікамі з разнастайнымі начынкамі, пампушкамі, сырнікмі і пончыкамі. А яшчэ раскажуць, як усё гэта можна прыгатаваць і якія масленічныя стравы любяць у іх сем’ях.

Зінаіда Цімафееўна Максіменка сваіх пяцярых сыноў, а таксама ўнукаў частуе пончыкамі:

— Прыгатаваць іх проста, — гаворыць жанчына. — Бяру муку, маргарын ці алей, соль, цукар, ванілін і абавязкова кіслае малако. Замешваю ўсё, ды так, каб не было камочкаў, а потым лыжачкай бяру і апускаю ў алей, які загадзя даводжу да кіпення ў невялікай каструльцы. Як усплывуць, ружовенькія, з залацістымі бакамі, — значыць, ужо гатовыя. Даставай, пасыпай цукровай пудрай, ды на стол падавай. Смаката!

І бліночкі з маселкам есці будзем! І бліночкі з маселкам есці будзем!


А яе сяброўка, былы загадчык дома культуры, Паліна Піліпаўна Музычэнка, дадае:

І бліночкі з маселкам есці будзем! І бліночкі з маселкам есці будзем!


— А блінцы яшчэ больш смачнейшымі будуць, калі на стол разам з імі падаць мачанку. Што гэта за страва? Трэба ўзяць сальца ружовенькага, пакрышыць яго маленькімі кавалачкамі, ды — на патэльню гарачую. Туды ж, калі хто любіць, — цыбулькі пакрышыць. Як усё заружавела, ды салка тлушч пусціла, сымай з агню, у місу перакладай, ды лыжачку або дзве смятанкі дадай. Размяшай усё, блінок у рукі — і макай! За вушы не адцягнеш!

А ў нас сёння Масленка, Масленка,
Прыляцела ластаўкай, ластаўкай!
Масленка, Масленка, баламутка,
Прыляцела Масленка вельмі хутка!
А мы ж цябе, Масленка, не каталі,
А мы блінцоў з маселкам не ядалі!
Сёння цябе, Масленка, катаць будзем,
І бліночкі з маселкам есці будзем! —

гаворыцца ў вяснянцы, якую напісала Наталля Іванаўна Гапонава (на фото).

Зазывание весны на Масленицу. Мастер класс... Видео:




Народная песня "Ой, в поле два дубочка". Видео:




Антидепрессивная песня о мимолетности времени:




Частушки из Азделино. Видео:




Уникальная песня «Окуня варила я»




Немного поэзии:




Автор - Ирина ГРОМЫКО

Фото - Алексея НАРЕЙКО

Теги: Масленица, Азделино, белорусский фольклор, фолк группа Житница
Высказать мнение