Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Апрель 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
Хиты просмотров SozhNews
Вопрос ребром...
Почему Вы зашли на наш сайт?
подписан (-а) на "Маяк"
удобнее узнавать новости из интернета
так, просто посмотреть
про меня написали


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



История головинской Свято-Покровской церкви
Сёлета Свята-Пакроўская царква ў Галавінцах адзначыць свой 172 «дзень нараджэння». Гісторыя храма, багатая на падзеі, стала аб’ектам вывучэння і даследчай працы настаўніцы Галавінскай СШ Алены Мікалаеўны Чырковай (у дзявоцтве — Валатоўскай) і яе вучаніцы Вольгі Аўсяннікавай. Цікавасць да гісторыі духоўнай каштоўнасці вёскі Галавінцы, якая можа набыць статус помніка архітэктуры, выклікана яшчэ аднымі абставінамі. Справа ў тым, што некалькі продкаў Алены Мікалаеўны былі свяшчэннікамі і служылі ў гэтым храме. Даследчая работа друкуецца ў скарачэнні.

Стаіш ты ціха на ўзбярэжжы,
Каля Іпуці-ракі.
Бусліны клёкат, ветрык свежы,
Лёгкі пах сырой зямлі.
А вакол гуляюць дзеці,
Вабіць зеленню трава.
Ты душу ва ўсё ўдыхаеш,
Галавінская царква!

История головинской Свято-Покровской церкви


Вёска Галавінцы знаходзіцца на ўзвышшы каля ракі Іпуць. Калі паглядзець на вёску здаля, то ў самым цэнтры кідаюцца ў вочы старыя высачэзныя дрэвы: елка і ліпы. Паміж імі праглядаецца купал і крыж царквы. Вяскоўцы кажуць, што яны пасаджаны вельмі даўно, яшчэ ў XIX стагоддзі. Нас зацікавіла, хто ж гэта мог зрабіць, якое дачыненне гэты чалавек мае да царквы, колькі год храму, хто ў ім служыў? Аказалася, гісторыя галавінскай Свята-Пакроўскай царквы насычаная і складаная, а лёсы яе свяшчэннікаў, асабліва тых, каму прыйшлося служыць у перыяд 1930-х гадоў і ў час Вялікай Айчыннай вайны, вельмі цяжкія.

История головинской Свято-Покровской церкви


Кароткая даведка: па пісьмовых крыніцах, вёска Галавінцы вядома з XVI стагоддзя як сядзіба ў Гомельскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Згодна Прывілея караля Аўгуста ІІІ ад 5 лістапада 1762 года — яно перададзена ва ўладанне памешчыкаў Фашчаў. Пасля першаа падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1841 годзе пабудавана драўляная царква, і ўжо праз чатыры дзесяцігоддзі тут дзейнічала царкоўна-прыходская школа, а з другой паловы XIX стагоддзя — народнае вучылішча.

История головинской Свято-Покровской церкви


Па словах жыхаркі вёскі Любові Сцяпанаўны Турковай, што жыве насупраць царквы, размяшчэнне будынку невыпадковае. Калі будавалася царква, было важным тое, каб яе было відаць з суседніх Раманавіч, Заляддзя, пасёлкаў Ярохава і Прыазёрнае, і добра чуваць калакольны звон. Таму і стаіць яна на ўзвышшы. Любоў Сцяпанаўна ўзгадвае ў размове званы. Узнікае пытанне: «Якія яны былі, чаму іх няма зараз і куды дзеліся?». Аказваецца, храм упрыгожвалі велічэзныя званы да таго моманту, як савецкая ўлада пачала адмаўляць і знішчаць рэлігію, а, значыць, да 1930-х гадоў. Жыхар вёскі і прамы патомак роду свяшчэннікаў Мікалай Уладзіміравіч Валатоўскі узгадаў, што яго бацька Уладзімір Васільевіч расказваў: «Калі наляцелі нядобрыя людзі разбураць царкву, самае дарагое — званы, з усёй жорсткасцю скінулі на зямлю…». Захаваліся фотаздымкі былога выгляду храма. На іх відаць, што вакол царквы стаіць прыгожая цагляная агароджа. Зараз яе няма — адсутнасць таксама тлумачыцца разбурэннямі 1930-х гадоў. У тыя ж часы царкву закрылі.

История головинской Свято-Покровской церкви


Калі абысці храм вакол і ўважліва прыглядзецца, то з правага боку будынку можна ўбачыць несупадзенне падмурку. Значыць, будынак дабудоўваўся. Сапраўдны праваслаўны храм, калі на яго паглядзець зверху, павінен мець форму крыжа. Наша царква таксама мае такую форму. Але ў размове з Мікалаем Уладзіміравічам зацікавіў важны факт. Калісьці ў царкве служыў яго прадзед, айцец Нікадзім. Пасля смерці яго пахавалі побач з царквой, якраз на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца дабудова. Але калі яе рабілі, быў атрыманы дазвол ад меснай улады, каб сям’я магла перазахаваць айца Нікадзіма на могілкі. На тым жа фотаздымку відаць, што вокны маюць форму аркі, а сучасная царква мае звычайныя прамавугольныя.
Па словах Мікалая Уладзіміравіча, недалёка ад храма (метраў за 100–150) была крынічка з маленькай капліцай. Свяшчэннікі набіралі там ваду для асвяшчэння. Ваду набіралі і людзі з вёскі. Яна была настолькі чыстая, што нават, калі вельмі доўга стаяла ў якім-небудзь посудзе, не губляла сваёй празрыстасці. Недзе ў канцы 1970–пачатку 1980-х гадоў крынічку закідалі брудам, моладзь непаважліва адносілася да свяшчэннага месца. Капліца зусім знікла. Паступова зарасла мурагом…

История головинской Свято-Покровской церкви


Наступным этапам у гісторыі царквы стала Вялікая Айчынная вайна. Царкву дазволілі зноў адкрыць. Свяшчэннік Сцяфаній Пабягаеў пайшоў служыць у царкву, і мясцовая ўлада не перашкаджала яму. Людзі зноў змаглі шукаць спакою ў родным храме. Вайна скончылася, аднак богаслужэнні працягваліся аж да 1962 года, калі царкву закрылі, а будынак пераўтварылі ў сельскі клуб. Там, дзе калісьці быў алтар, стаў звычайны калідор. Справа ад яго размясцілася бібліятэка. Самае вялікае памяшканне, дзе маліліся людзі, падзялілі на дзве часткі: кіназал са сцэнай і більярдную. Атрымалася, што там, дзе было захараненне, спявалі, танцавалі, весела смяяліся. Відаць, так распарадзіўся час.
У 1990 годзе жыхары вёскі сабралі подпісы, каб мясцовая ўлада дазволіла зноў адкрыць царкву. Актыўны ўдзел у гэтым прымала Любоў Сцяпанаўна Туркова, былы рэгент царквы, а потым — член харавой капэлы калгаса імя Варашылава. Улукаўскі сельскі выканкам даў дазвол. З радаснай навінай людзі пайшлі ў Гомельскую епархію, дзе таксама атрымалі радасную навіну: ў хуткім часе ў вёсцы Галавінцы будзе свой свяшчэннік і богаслужэнні зноў напоўняць храм.
Богаслужэнні ў галавінскай Свята-Пакроўскай царкве працягваюцца і зараз.

Лёсы свяшчэннікаў

Служылі ў царкве продкі з сям’і Валатоўскіх і Пабягаевых. Першыя былі накіраваны ў Галавінцы з вёскі Глыбоцкае. З пачатку XIX стагоддзя да цяперашняга часу сям’я Валатоўскіх жыве ў Галавінцах. З цягам часу Валатоўскія і Пабягаевы парадніліся.

Айцец Нікадзім Аляксеевіч Валатоўскі служыў у галавінскім храме да сваёй смерці ў 1902 годзе і пахаваны быў побач з царквой. Справу бацькі працягнуў Васіль, які нарадзіўся ў 1881 годзе. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, служыў у царкве да свайго другога арышту ў 1937 годзе (першы арышт адбыўся ў 1926-м). Далейшы яго лёс доўгі час быў невядомым. Але нядаўна, з адкрыццём некаторых архіваў Камітэта нацыянальнай бяспекі, сталі вядомы важныя факты з жыцця Васіля Нікадзімавіча, як і гісторыі нашага народа ўвогуле.
30-я гады ХХ стагоддзя — вельмі складаны і жорсткі перыяд. Калектывізацыя, рэпрэсіі... Не мінулі яны і нашу вёску. У архіве КДБ захоўваюцца матэрыялы допытаў Васіля Нікадзімавіча Валатоўскага. Дакументы сведчаць: справа на яго і іншых свяшчэннікаў была сфабрыкавана, і ён, бязвінны, быў сасланы. Загінуў у Карагандзе. Свяшчэнніка абвінавачвалі ў тым, што ён вораг народа — таму што служыць Царкве. Пасля арышту айца Васіля храм быў значна пашкоджаны. Службы прыпыніліся. У 1989 годзе Васіль Нікадзімавіч Валатоўскі, як і многія іншыя рэпрэсіраваныя, быў рэабілітаваны.

Айцец Сцяфаній Пабягаеў пачаў служыць у галавінскай Свята-Пакроўскай царкве ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён як мог, імкнуўся паправіць пашкоджанае некалі злачынцамі. Паціху прыводзіў у парадак будынак царквы, наколькі гэта можна было ў час вайны. Людзі працягвалі хадзіць у храм, маліліся за тых, хто пайшоў на фронт, прасілі ў Бога моц і здароўе. Сям’я айца Сцяфанія — вельмі дружная. У ёй заўсёды панавалі цёплыя і добрыя адносіны. Сын свяшчэнніка Уладзімір быў выдатным сталяром, а дочкі Ніна і Любоў працягваюць сямейныя традыцыі — спяваюць у царкве і зараз. Айцец Сцяфаній служыў да 1960 года.

У 1961 годзе ў вёску Галавінцы яшчэ зусім маладым прыязджае на свой першы прыход Пётр Поўны са сваёй жонкай Марыяй. Служыў прыкладна адзін год. Як ужо адзначалася вышэй, царкву ў 1962 годзе закрылі. Пасля таго, як у 1991 годзе Гомельская епархія дала дазвол адкрыць царкву, айцец Пётр вярнуўся і працягнуў службу. Богаслужэнні сімвалічна пачаліся 14 кастрычніка, на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пазней айцец Пётр у Жыровіцкім манастыры пастрыгся ў манахі. Зараз яго завуць архімандрыт Феадосій. Разам з ім у Жыровіцах знаходзіцца адзін з яго сыноў, Генадзій. Другі сын, Павел, таксама свяшчэннік, а айцец Фёдар Поўны — настаяцель мінскага храма Ўсіх святых і ў памяць усіх бязвінна забітых. Архімандрыт Феадосій палюбіў Галавінцы і некалькі разоў наведваў вёску: прыязджаў палюбавацца царквой, дзе пачынаў сваё служэнне.

НА ЗДЫМКАХ: галавінская Свята-Пакроўская царква; свята Спаса ў 1962 годзе — апошняе перад закрыццём храма; сем’і свяшчэннікаў Валатоўскіх і Пабягаевых.

Фота Аляксея НАРЭЙКІ і з архіва А. М. ЧЫРКОВАЙ





Теги: Свято-Покровская церковь в Головинцах
Высказать мнение