Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Февраль 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728 
Хиты просмотров SozhNews
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



«На прызбе з Васілём» в Рудне-Маримоновой
Сёлетні Дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце, жыхарам некалькіх населеных пунктаў Гомельскага раёна запомніца асабліва: да іх завіталі паэты і пісьменнікі.

Былы настаўнік роднай мовы (але ж ці можа быць настаўнік былым?) Галіна Гузянкова, паэтэса і пісьменнік, аўтар кніг пра Бульбаёсціка Тамара Дзейкун і старшыня раённага літаратурнага аб’яднання «Пралеска» Ева Дударга сустрэліся з жыхарамі Даўгалесся. Дарослыя і моладзь, усе, хто цікавіцца роднай мовай і навінкамі айчыннай літаратуры, сабраліся ў мясцовым доме кульутры, каб паслухаць паэтычныя творы ў аўтарскім выкананні…

— Як часта загадчыца Руднемарымонаўскай сельскай бібліятэкі Тамара Бандарэнка цікавілася ў мяне: ці можна хоць раз арганізаваць у нас, у Рудні-Марымонавай, сустрэчу з празаікам Васілём Ткачовым? — расказывала па дарозе ў гэтую вёску загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынга Гомельскай раённай бібліятэкі Таццяна Мачалава. — І дадавала: «Ды ён, напэўна, і не згодзіцца ехаць…».

«На прызбе з Васілём» в Рудне-Маримоновой

Але Васіль Ткачоў ад сустрэч са сваімі чытачамі ніколі не адмаўляецца, так што мара жыхароў Рудні-Марымонавай пагутарыць з пісьменнікам і драматургам, аўтарам рамана «Дом камуны», шматлікіх п’ес, апавяданняў, здзейснілася. Дарэчы, у мінулым годзе Васіль Юр’евіч стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці за кнігу «Снукер», якая выйшла ў свет у 2009 годзе. З-пад пяра Васіля Ткачова выйшла і нямала гумарэсак, якімі зачытваюцца ўсе ад мала да вяліка…

Сустрэча цягнулася значна даўжэй папярэдне агаворанага часу: так цікава Васіль Юр’евіч расказваў пра сваю творчасць і жыццёвыя выпадкі, якія часта самі былі як гумарэскі. Чытаў кароткія замалёўкі, так што хвіліны беглі незаўважна. Не раз Васіль Ткачоў прыгаворваў: «Вось такія мае героі…», маючы на ўвазе, што амаль усе яны маюць рэальных прататыпаў. Кагосьці ён сустрэў у час паездак, хтосьці быў яго суседам…

— Часам і выдумляць сюжэт наступнай гумарэскі не трэба, — падзяліўся Васіль Юр’евіч. — Жыццё само такія «гумарэскі» падкідвае, што толькі дзівуешся. — І расказаў некалькі выпадкаў.

— Прыехалі мы неяк у адну вёску. Сядзім, значыць, з дырэктарам школы мясцовай, гутарым, і тут у настаўніцкую заходзіць педагог. Дырэктар на яе: «Што здарылася?». Тая ў адказ: «Ды Кавалёў гэты… Трэба двойку яму ставіць, а ён надзьмуўся, ды кажа мне: «А я вам сена не прывязу!». Я ў яго пытаюся: «Якое сена? Ты ж яшчэ школьнік!». А ён мне сур’ёзна так адказвае: «Я трактарыстам буду!» Прыйшлося яму тройку паставіць! Сапраўды, спатрэбіцца ж сена, хто мне яго тады прывязе?». Прайшло некалькі год, і я зноў завітаў у гэтую вёску. Сустрэў настаўніцу — пазнаў яе, і Кавалёва таго ўспомніў. Пытаюся ў жанчыны: «Ну як, стаў Кавалёў трактарыстам?». «А як жа! Едзе горды такі, мне заўсёды сігналіць, як сустрэне». «А сена прывёз?». «Ды якое сена?! Карову ўжо не трымаю… Да, трэба было яму тады ўсё ж такі двойку паставіць!».

«На прызбе з Васілём» в Рудне-Маримоновой

Расказаў празаік пра выпадак, які здарыўся з ім нядаўна. Неяк патэлефанавалі яму з рэдакцыі і кажуць: «Наш карэктар не можа Ваш твор вычытаць!». «Чаму?» — схамянуўся аўтар. І пачуў у адказ: «Плача…». Твор, які, чытаючы, карэктар не змагла стрымаць эмоцый, называецца «Пад горадам Горкім» і расказвае пра тых, каго мы павінны памятаць, хоць іх разам з намі ўжо няма...

«На прызбе з Васілём» в Рудне-Маримоновой

— Я пакінуў адкрытай канцоўку, бо думаю, што кожны чытач зразумее, што я маю на ўвазе… — дадаў Васіль Ткачоў. — Так што сярод маіх твораў не толькі гумарэскі сустракаюцца…

Жыхары Рудні-Марымонавай, удзельніцы аматарскага калектыву народнай песні «Рамонкі» і старшакласніцы мясцовай сярэдняй школы, задалі пытанні пісьменніку. Напрыклад, які ваш любімы анекдот, чаму кніга і аднайменны твор называюцца «Снукер» і іншыя. Адна са слухачоў, Ганна Басарановіч, ураджэнка старажытнага Турава, прысвяціла сваёй малой радзіме верш на роднай мове, які і прачытала прысутным (дарэчы, верш ацанілі вельмі высока).

«На прызбе з Васілём» в Рудне-Маримоновой

Напрыканцы сустрэчы Васіль Ткачоў падзяліўся творчымі планамі: у гэтым годзе мае намер узнавіць на Гомельскім тэлебачанні цыкл перадач «На прызбе з Васілём». Падзякаваў усім за ўвагу і пакінуў аўтографы на кнігах, якія маюцца ў Руднемарымонаўскай сельскай бібліятэцы.

«На прызбе з Васілём» в Рудне-Маримоновой

Ірына ГРАМЫКА





Теги: белорусский язык
Высказать мнение