Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Апрель 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
Хиты просмотров SozhNews
Вопрос ребром...
Почему Вы зашли на наш сайт?
подписан (-а) на "Маяк"
удобнее узнавать новости из интернета
так, просто посмотреть
про меня написали


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



Рудня-Маримонова отметила свой праздник
— Сёння сваё свята адзначае прываблівая вёсачка мая, — заклікалі аднавяскоўцаў на свята Рудні-Марымонавай вядучыя Галіна Малчанава і Таццяна Гарбацік. — Усе вы добра ведаеце родную вёску, тут вам вядома кожная сцяжынка…

Аднак вядучыя вырашылі яшчэ раз нагадаць слаўныя старонкі гісторыі Рудні-Марымонавай, якія непарыўна звязаны з лёсам людзей, што жылі тут і працавалі…

Старшыня Руднемарымонаўскага сельвыканкама Сямён Чэчыкаў павіншаваў аднавяскоўцаў са святам і зрабіў невялікі экскурс у гісторыю вёскі. Нагадаў, адкуль пайшла назва паселішча і некаторыя прозвішчы. Па адной з версій, некалькі стагоддзяў таму тут паставілі плавільную рудню, выплаўлялі жалеза з балотнай руды. А працаваў тут казак Марымон. Пазней побач з плавільняй узнікла паселішча, якое назвалі па імені першапасяленца — Марымонавай Рудняй. Гэтак жа ўзнікла і прозвішча некаторых карэнных жыхароў вёскі — Марымонавы.

З цягам часу сюды прыязджалі новыя людзі, будавалася жыллё, развівалася інфраструктура… І ўсе пераўтварэнні, што адбываліся ў Рудні-Марымонавай, былі непарыўна звязаны са зменамі ў жыцці саміх жыхароў. Пра іх — паважаных аднавяскоўцаў — і павялі расказ вядучыя. Яны ўзгадалі мужнасць і гераізм воінаў, якія абаранялі Радзіму ад фашысцкай навалы, многія з іх палеглі на палях баёў, многія пайшлі з жыцця ад перанесеных цяжкіх раненняў. Аднак памяць пра іх жыве ў кожнай сям’і, і юнаму пакаленню бацькі расказваюць пра іх гераічных дзядоў і прадзедаў.

Не менш павагі выклікаюць і героі дзён сённяшніх — простыя людзі, якія ўсе сілы аддаюць сваёй нялёгкай, але такой неабходнай працы. Сярод іх — працаўнікі фермы «Рудня-Марымонава» ААТ «Саўгас-камбінат «Сож», якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сваёй працы.

Той, хто вучыўся, і, мабыць, цяпер штодзень адпраўляе сваіх дзяцей у школу, ведае, якая цяжкая, але пачэсная праца ў настаўнікаў! Недарэмна іх называюць інжынерамі чалавечых душ. Вядучыя з цеплынёй называлі прозвішчы паважаных у вёсцы педагогаў Руднемарымонаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, зычылі ім доўгіх год жыцця і ўбачыць, як іх былыя вучні сталі паважанымі і дастойнымі людзьмі. Якая ж узнагарода можа быць найлепшай?

Не менш важная і патрэбная праца ў работнікаў камунальнай службы. І вядучыя звярнуліся са словамі падзякі да в.а. начальніка рамонтна-эксплуатацыйнага цэха райжылкамунгаса Сяргея Майсюка, майстра кацельнай Віктара Дыдалева, слесараў Аляксандра Грыбакіна, Віктара Маёрава, Пятра Грышкаўца, Пятра Кацоры. Ніводнае свята не абыходзіцца і без работнікаў культуры — музыкантаў, артыстаў самадзейнасці, танцораў-аматараў… Сярод іх — дырэктар Руднемарымонаўскага сельскага дома культуры Тамара Курленка, лаўрэат абласнога літаратурнага конкурса імя Кірылы Тураўскага (яе апавяданне «Туман над поплавам» было прызнана лепшым). Тамара Пятроўна павіншавала аднавяскоўцаў са святам вёскі, пажадала ім і Рудні-Марымовавай дабрабыту і працвітання.

Якое самае галоўнае слова ў жыцці кожнага чалавека? Канешне — мама! На жаль, не ўсе дзеці называюць гэтым словам тую, што дала ім жыццё. Аднак знайшліся тыя, хто не здолеў прайсці міма дзiцячага гора, і адкрыў насустрач хлопчыкам і дзяўчынкам сваё сэрца, узяў у сваю сям’ю. Жыхары Рудні-Марымонавай Пётр і Зінаіда Маёравы і Тамара Мельнікава ўзялі на выхаванне дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі і ласкі. Цяпер яны для іх — родныя людзі.

Па традыцыі, на свяце вёскі былі падведзены вынікі конкурса падворкаў, вызначаны лепшыя. У гэтым годзе званне лепшых гаспадароў заваявалі Пётр і Ніна Петрусенкі, Сяргей і Галіна Калоша, Мікалай і Раіса Папковы.

На працягу ўсяго свята гучалі песні ў выкананні вакальнага калектыва з Брагіна. Пасля заканчэння ўрачыстай часткі мерапрыемства госці выканалі для жыхароў Рудні-Марымонавай шмат музычных твораў — эстрадных і народных песень, а начальнік аддзела культуры Брагінскага райвыканкама звярнулася да жыхароў Рудні-Марымонавай са словамі віншаванняў. На працягу ўсяго свята працаваў выязны гандаль раённага спажывецкага таварыства, а для дзяцей былі арганізаваны атракцыёны.

Ірына ГРАМЫКА

Рудня-Маримонова отметила свой праздник

Фото из архива Алексея Нарейко





Теги: Рудня-Маримонова
Высказать мнение